Задачы і функцыі ўстановы дашкольнай адукацыі

Асноўнымі мэтамі ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляюцца забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбнасцямі, садзейнічанне набыццю ім сацыяльнага вопыту.

Асноўнымі задачамі ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляюцца:

- забеспячэнне дашкольнай адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам дашкольнай адукацыі;

- далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей;

- выяўленне і развіццё індывідуальных схільнасцей і інтэлектуальна-творчага патэнцыялу выхаванцаў;

- забеспячэнне пераемнасці дашкольнай і першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

- фарміраванне культуры сямейных адносін, каштоўнасных адносін да сям'і;

- стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказанне ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

- ахова здароўя выхаванцаў, фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця.

Установа дашкольнай адукацыі ажыццяўляе наступныя функцыі:

- стварэнне ўмоў для выхавання, навучання і развіцця дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту, іх сацыялізацыі;

- стварэнне ўмоў для фарміравання асноў патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці, далучэння да агульначалавечых каштоўнасцей;

- стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

- стварэнне ўмоў для паўнацэннага фізічнага развіцця выхаванцаў на аснове прывіцця навыкаў здаровага ладу жыцця;

- забеспячэнне магчымасці своечасовага і паўнавартаснага пераходу на наступную прыступку адукацыі;

- стварэнне ўмоў для забеспячэння якасці адукацыйных паслуг, у тым ліку на платнай аснове.